Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Творчая група "Жывіца"

ПЛАН работы творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Жывіца” на 2020/2021 навучальны год

Тэма: Распрацоўка і выкарыстанне дыдактычных матэрыялаў, накіраваных на фарміраванне чытацкай пісьменнасці ў вучняў 5-11 класаў на ўроках беларускай літаратуры

Мэта: стварэнне ўмоў для прафесійнага росту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, садзейнічанне павышэнню тэарэтычнага, метадычнага і прафесійнага ўзроўню настаўнікаў у правядзенні сучаснага ўрока літаратуры на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Задача: садзейнічаць уключэнню настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў дзейнасць па засваенні спосабаў фарміравання чытацкіх уменняў вучняў на ўроках беларускай літаратуры.

Матэрыялы работы творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Жывіца”

Літаратура

Асташонак, Л.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак і інш.; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск: Экаперспектыва, 1999, – 447 с.

Мацкевіч, С.С. Чытацкай культуры – прыярытэт / С.С. Мацкевіч // Беларус. мова і літ. – 2011, № 5. – с. 39-41

Радзюк, Т.Г. Фарміраванне чытацкіх уменняў навучэнцаў на ўроках беларускай літаратуры (з вопыту працы) / Т.Г. Радзюк // Беларус. мова і літ. – 2020, № 11. – с. 44-47

Сырамалотава, І.М. Фарміраванне і развіццё чытацкай пісьменнасці навучэнцаў: майстар-клас / І.М. Сырамалотава // Беларус. мова і літ. – 2020, № 10. – с. 38

1. Абмеркаванне тэмы, мэты і задач дзейнасці творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2020/2021 навучальны год.

Жуковіч М.В., кіраўнік групы, настаўнік-метадыст СШ № 1 г. Бярозы

2. Метады, прыёмы і формы работы настаўніка па фарміраванні чытацкай пісьменнасці ў вучняў 5-11 класаў на ўроках беларускай літаратуры.

Жуковіч М.В., кіраўнік групы, настаўнік-метадыст СШ № 1 г. Бярозы

3. Размеркаванне класаў, вызначэнне тэматыкі заняткаў літаратуры, на якіх могуць быць выкарыстаны тэставыя заданні па фарміраванні чытацкіх уменняў.

Бык С.Я., настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Бярозы

1. Аналіз распрацаваных дыдактычных матэрыялаў, накіраваных на фарміраванне чытацкай пісьменнасці ў вучняў 5-8 класаў на ўроках беларускай літаратуры.

Жуковіч М.В., кіраўнік групы, настаўнік-метадыст СШ № 1 г. Бярозы

2. Захаванне стандартаў і інавацыйныя падыходы да канструявання тэставых заданняў па беларускай літаратуры.

Бык С.Я., настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Бярозы

3. Абмеркаванне праведзеных урокаў літаратуры па фарміраванні чытацкай пісьменнасці: з вопыту работы.

                             Настаўнікі Гмыр Т.А. і Хмялеўская Н.М.

1. Аналіз распрацаваных дыдактычных матэрыялаў, накіраваных на фарміраванне чытацкай пісьменнасці ў вучняў 9-11 класаў на ўроках беларускай літаратуры.

Жуковіч М.В., кіраўнік групы, настаўнік-метадыст СШ № 1 г. Бярозы

2. Абмеркаванне праведзеных урокаў літаратуры па фарміраванні чытацкай пісьменнасці: з вопыту работы.

                                       Настаўнікі Паляк Ж.І. і Чайчыц А.І.

Разделы сайта