Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.03.2022

Вынікі другога этапа VIII адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва «Радавод»

У мэтах стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыцяўленне дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі 05.03.2022 г. праведзен другі этап VIII адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва «Радавод», у якім прынялі ўдзел дзве установы агульнай сярэдняй адукацыі (ДУА “Здзітаўская СШ, ДУА “СШ №2 г. Бярозы”) і дзве установы дадатковай адукацыі (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бярозы”, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска”).

Журы ацэньвала выканаўчыя навыкі навучэнцаў у наступных намінацыях: фальклорныя спевы, фальклорны тэатр (абрад), батлеечны тэатр, выстава-конкурс “Горад майстроў”, выстава аўтэнтычных рэчаў “Музейны куток”, майстар-класы. Журы было прагледжана 11 відэазапісаў і былі вызначаны пераможцы, якiяўзнагароджаны дыпломамі І і ІІ ступені аддзела па адукацыі Бярозаўскага райвыканкама.

Для ўдзелу ў трэцім этапе VIIIадкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва «Радавод» вызначана наступная праграма.

Намінацыя «Фальклорныя спевы»:

- узорны фальклорны гурт «Ранiчка», абрадавая песня «Ой, лiтэчко, мое лiто» абрадавая песня “На бору жыто жала”, абрадавая песня “Талака”, педагог ЮдчицНаталля Генрыкаўна (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бярозы”);

Намінацыя «Фальклорны тэатр» (абрад):

- фальклорны вясельны абрад “Па хусткі” , кіраўнік Пліс Валянціна Іванаўна (ДУА “Здзітаўская СШ” Бярозаўскага раёна і народны клуб аматараў фальклору “Драгабужская Багатуха” Здзітаўскага СДК)

Намінацыя «Фальклорны тэатр» (батлейка):

- “Краіна белы свет”, па матывах казкі Ніны Мацяш (паэтка, месца нараджэння – в.Нівы, Бярозаўскага раёна), педагог педагог Ескевіч Ірына Мікалаеўна, канцэртмайстар Кухар Лілія Мікалаеўна (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска”);

Намінацыя “Майстар-класы”:

- майстар-клас “Бабуліна лялька”, узорная студыя народнай цацкі “Лялька”, педагог Ківатыцкая Людміла Уладзіміраўна (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бярозы”);

- майстар-клас “Ткацтва”, аб’яднанее па інтарэсах “Беларускае ткацтва”, педагогПунько Таццяна Уладзіміраўна (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска”);

- майстар-клас “Вышыўка”, узорная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Макатка”, педагог Пратасевіч Алена Міхайлаўна (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска”);

- майстар-клас “Валянне”, аб’яднанее па інтарэсах “Валянне з воўны”, педагог Красоўская Марына Мікалаеўна (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска”);

- майстар-клас “Роспіс” аб’яднанее па інтарэсах “Этнаэкалогія”, педагог Кузьміч Алена Іванаўна (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска”).

Намінацыя Фальклорная выстава-конкурс “Горад майстроў”:

- выстава “Повязь часу, рамёсел, майстэрства…” (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска”);

- выстава ўзорнай студыі народнай цацкі “Лялька” і ўзорная студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Светлячок” (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бярозы”).

 

Разделы сайта