Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.11.2021

Итоги заключительного этапа республиканского конкурса юных экскурсоводов

Крыніцы музейнай справы пачынаюцца з яго стваральнікаў. Гісторыя краю пачынаецца з яго жыхароў, якія напоўнены любоўю да сваёй маленькай радзімы.

У верасні 2018 года, дзякуючы настаўніцы Стрыгінскай сярэдняй школы Якушык Раісе Іванаўне, быў адкрыты музей “Мая Бацькаўшчына”. Зараз ён захоўвае сваю гісторыю, прымае вялікую колькасць гасцей, поўніцца экспанатамі і нясе галоўную функцыю – выхоўвае патрыётаў Бярозаўскай зямлі.

З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў рамках рэспубліканской акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” 16 лістапада 2021 года адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурса юных экскурсаводаў. Абаранялі свае працы Макоўчык Дзіяна, выпускніца Стрыгінскай сярэднйя школы, і Мшар Вера, вучаніца гімназіі г.Белаазёрска.

Рэспубліканскім журы адзначана, што прадстаўленыя конкурсныя праекты былі змястоўнымі, а юныя экскурсаводы ў пэўнай ступені прадэманстравалі свае экскурсійныя навыкі.

Па выніках конкурсу дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Макоўчык Дзіяна (кіраўнікі Бык Лілія Іванаўна, Пабожная Ірына Уладзіміраўна).

Дыпломам Рэспубліканскага цэнтру экалогіі і краязнаўства узнагароджана Мшар Вера, кіраўнік Скарына Галіна Васільеўна.

Віншуем пераможцаў, жадаем творчых поспехаў, а музеям устаноў адукацыі Бярозаўшчыны найбольшай колькасці наведвальнікаў і росквіту!

Разделы сайта